У Бешанковіцкім раёне жанчына атрымала два гады за пабоі міліцыянта

Грамадства

У Бешанковіцкім раёне 47-гадовая работніца аднаго з мясцовых прадпрыемстваў з’явілася на працоўным месцы нецвярозай. У адказ на заўвагу кіраўніка жанчына ўчыніла скандал. Той выклікаў міліцыю.

Дэбашырку даставілі для разбору ў аддзел, – аднаўляе далейшы ход падзей пракурор Бешанковіцкага раёна Сяргей Урбановіч.

Знаходзячыся ў фае будынка райаддзела, жанчына двойчы нанесла ўдары рукой у галаву супрацоўніку міліцыі.

Яна прызнана вінаватай у прымяненні насілля ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў і прыгаворана да абмежавання волі на 2 гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

https://vitvesti.by/obshestvo/zhitelnitca-vitebskoi-oblasti-dvazhdy-udarila-militcionera-nakhodivshegosia-pri-ispolnenii-sluzhebnykh-obiazannostei.html

😀
1
😍
0
😢
0
😡
0
👍
0
👎
0