37-гадоваму мясцоваму жыхару інкрымінаваны два злачынствы: прымяненне насілля да супрацоўніка РАУС і пагроза забойствам.
Падазраваны ў канцы лютага бягучага года быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за ўчыненне адміністрацыйнага правапарушэння ў стане алкагольнага ап’янення. Пры дастаўленні ў РАУС для разбору правапарушальнік, з мэтай перашкоды законнай дзейнасці ўчастковага інспектара, нанёс яму ўдар, прычыніўшы фізічны боль і пабоі.
У пачатку сакавіка бягучага года падазраваны, знаходзячыся ў начны час у стане алкагольнага ап’янення на адной з вуліц Бешанковічаў, у ходзе ўзніклага канфлікту з трыма мясцовымі жыхарамі, замахваўся сякерай, выказваў у іх адрас пагрозы забойствам, якія пацярпелыя ўспрымалі як рэальныя.
Па ўказаных фактах Бешанковіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь узбуджаны дзве крымінальныя справы – па артыкулах 186 і 364 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Цяпер праводзяцца следчыя дзеянні, накіраваныя на ўстанаўленне ўсіх абставін злачынстваў.
