Дзьвіна ў Бешанковічах 6-га сакавіка 2026 года (фота)

Грамадства

Сёньня раніцай я наведаў Дзьвіну ў Бешанковічах. Пакуль што яна сьпіць. Усё яшчэ функцыянуе “дарога жыцьця” — лядовая сьцяжынка ў Шумілінскі раён. Нават прамоін каля берагоў яшчэ няма.

Але гэта падманлівая санлівасьць. Не за гарамі той час, калі лёд на рацэ стане рыхлым, бо пад магутным сакавіцкім сонцам ён ня здолее ўтрымацца больш за нейкі тыдзень-другі.

І для Дзьвіны таксама наступіць вясна.

Г.Станкевіч, фотаздымкі зробленыя 06.03.2026 а дзявятай гадзіне.

😀
0
😍
0
😢
0
😡
0
👍
1
👎
0