Як мы бараніліся: бітва на рацэ Вула 26-га студзеня 1564 года

Грамадства

Бітва на рацэ Вула 26-га студзеня 1564 года — эпізод Лівонскай вайны (1558—1583). Адбылася яна каля вёскі Іванск, недалёка ад Бачэйкава. Вялікалітоўскае войска (гетман Мікалай Радзівіл Руды, Раман Сангушка, Рыгор Хадкевіч; 8—10 тыс. кавалерыі) перамагло маскоўскі корпус ваяводы Пятра Шуйскага (24 тыс. чалавек). Вынікам бітвы і наступнай перамогі літвінаў на Дуброўне пад Воршай быў зрыў вялікага маскоўскага паходу 1564 году.

23-га студзеня Пётар Шуйскі, галоўны ваявода маскавітаў, з конным атрадам выйшаў з захопленага 15-га лютага 1563 году Полацку, перайшоў Дзьвіну і 26-га студзеня вывеў сваё войска на поле каля ракі Вулы. Па загадзе маскоўскага цара (Івана Жахлівага) Шуйскі павінен быў аб’яднацца паміж Воршай і Дуброўна з войскам князёў Сярэбраных, якое рухалася са Смаленску і аб’яднанымі сіламі ісьці ў глыб Літвы, каб рабаваць, забіваць насельніцтва.

Маючы ад шпіёнаў дакладныя зьвесткі аб руху войска Шуйскага, вялікі гетман літоўскі Мікалай Радзівіл Руды са сваім войскам стаяў у Лукомлі. Рушыўшы з Лукомлю вялікі гетман ставіў сабе мэту разьбіць войска Шуйскага да аб’яднаньня яго зь Сярэбранымі.

Каля мястэчка Чашнікі літоўская стража сустрэла стражу маскоўскую. Тэрмінова туды былі накіраваныя роты Баркулаба Корсака і пана Бака. Недалёк ад Чашнікаў яны сустрэлі маскавітаў і некалькі чалавек узялі ў палон. На дапамогу ім былі накіраваныя князь Саламярэцкі і пан Мікалай Сапега. Астатняе войска з троцкім панам Рыгорам Хадкевічам, гетманам Іванам Хадкевічам, князямі Багданам Саламярэцкім, Раманам Сангушкам, Богушам Карэцкім і Мікалаем Радзівілам хутка рыхтаваліся да бойкі. Агульнае літоўскае войска налічвала ня болей за 4000 чалавек.

Пабачыўшы невялікую колькасьць літвінаў, Шуйскі даў магчымасьць Радзівілу разьвярнуць сваё войска, разьлічваючы на лёгкую перамогу.

З абодвух бакоў зыходзіліся зь вялікай жорсткасьцю. Радзівіл накіроўваў сьвежыя войскі ў мясьціны, дзе адчувалася слабіна. Бліжэй да ночы войска маскавітаў пачало адступленьне. Паранены Шуйскі быў вымушаны бегчы з поля бойкі. Як толькі перадавы маскоўскі полк быў разьбіты — за вяводам пабегла ўсё войска. Ноччу літоўскае войска прасьледвала бягучых маскавітаў на працягу пяці міляў: уся прастора была заваленая целамі забітых. Вялікая колькасьць маскавітаў утанула ў вадзе Вулы і яе прытоку Крывіцы.

Па падліках вялікага гетмана страты маскавітаў склалі 9000 забітымі. Палонныя сьцьвярджалі, што агульная колькасьць маскоўскага войска складала 20 000. Шуйскі пакінуў увесь абоз (каля 5000 павозак), у якім была зброя для войска князёў Сярэбраных, што ішлі са Смаленску.

Са зьдзіўленьнем у літоўскім войску было налічана 20 чалавек забітымі і каля 700 параненымі. У палон трапілі многія вядомыя маскавіты: Захары Пляшчэеў, князь Іван Ахлябін, ваявода Іван Нараваты, дваране Воін Стомін Рутоўскі, Аліфер Федзьцеў, Багдан Кутузаў, Афанасі Чыхачоў, Іван Арцыбашаў, Дзьмітры Кашкароў, Канстанцін Фёдараў-Піліпаў, Башман Якушын, Салман Дзяменцьеў, стралецкі тысячнік Сямейка Хахалін і іншыя.

Идущий на соединение с Шуйским князь Василий Серебряный, узнав о его поражении, был вынужден повернуть назад, к Смоленску, однако успел повоевать литовские земли и захватить пленных, нанеся противнику значительный урон. Как выразился летописец, войска его «…в Литовской земле войну роспустили и Литовские места воевали Дубровинские, Оршанские, Дручские, Березынские, Копосские, Шкловские, Могылевские, Радомльские, Мстиславские, Кричевские и королевские села и деревни жгли и в посылках во многых заставы Литовских людей побивали и языки имали и в полон многых людей и з животы поимали»[1].

https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/

😀
0
😍
1
😢
0
😡
0
👍
1
👎
0