Сёньня на Бешанковіцкім рынку гаспадарыў мароз і сьнег, якога за два дні мяцеліцы намяло столькі, што і сёньня ўсё не расчысьцілі. А таму колькасьць гандляроў і наведнікаў была не асабліва вялікай.
Зразумела, што пры такім надвор’і везьці на рынак яблыкі было рызыкоўна. Ды і самому можна было лёгка нос падмарозіць.

Найбольш хадавым таварам былі рыдлёўкі. А цэны на іх гандляры ўзьнялі да максімальных. Скажам, за маленькія чырвоны рыдлёвачкі (на здымку) прасілі 20 – 25 рублёў! За вялікія — ужо паўсотні.













Г.Станкевіч
😀
0
😍4
😢0
😡0
👍2
👎0
