Навіны Бешанковіцкага рынку 13-га верасня 2026 года

Грамадства

У Бешанковічах на рынку з’явіліся першыя журавіны. Самыя нецярплівыя, нягледзечы на забарону збору ягадаў, ужо збегалі на балоты і прынеслі вестку, што журавін сёлета менш, чым было летась. За літар гэтай ягады прасілі 7 рублёў.

Многія прадавалі брусніцы. Іх сёлета ў лесе многа, а таму цана імкнецца ўсё ніжэй. Сёння яна была каля 4-х рублёў.

За “свае” памідоры прасілі 4 – 5 рублёў, за агуркі — 3 рублі.

Бульбу прадавалі па-рознаму: хтосьці трымае цану па 2 рублі за кг і кажа, што цэніць сваю працу, хтосьці прадае танней. Хлопцы з Шумілінскага раёна прыехалі з бульбай упершыню і прапаноўвалі яе па рублю за кг. Калі вас зацікавіць іхняя бульба, вось кантактны тэлефон для сувязі: +375 33 624 69 96.

Ніжэй на фота іхняя бульба.

Г.Станкевіч

😀
0
😍
0
😢
0
😡
0
👍
0
👎
0