Раніцай 24-га ліпеня на 12-м км аўтадарогі Асіповічы – Баранавічы вадзіцель грузапасажырскага ваеннага аўтамабіля МАЗ падчас руху па галоўнай дарозе пры павароце страціў кіраванне транспартным сродкам. Па інерцыі адбылося перакульванне аўтамабіля ў кювет.
Загінулі два чалавекі, яшчэ 14 пацярпелых шпіталізаваны з траўмамі рознай ступені цяжкасці.
Па факце ДТЗ Асіповіцкі раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па ч.3 арт.464 (парушэнне правілаў ваджэння або эксплуатацыі транспартнай машыны, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх асоб) КК.
Цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група абласнога ўпраўлення і следчыя галоўнага следчага ўпраўлення цэнтральнага апарата Следчага камітэта. Праводзіцца комплексны агляд аб’ектаў і тэрыторыі з удзелам спецыялістаў ДКСЭ і інспектараў ДАІ.
