Ёсць на нашай зямлі мясціны, якія абавязкова трэба наведаць у пэўны час, каб адчуць сапраўдны дух Беларусі. Безумоўна, не ўсёй краіны, а нейкай яе часткі. Бо дзяржава наша даволі вялікая, і ў розных яе куточках свае асаблівасці.

На пачатку ліпеня адным з самых цікавых населеных пунктаў Беларусі становіцца старажытнае мястэчка Будслаў, бо тут адбываецца традыцыйны Будслаўскі фэст. Мноства пілігрымаў накіроўваецца да Будслаўскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. У 2026 годзе зафіксавана рэкордная для апошніх гадоў іх колькасць – 2680 чалавек з розных гарадоў і вёсак краіны прыйшлі ў Будслаў пешшу, прыехалі на роварах і нават мотаколах, яшчэ некалькі тысяч – на аўтобусах і сваіх аўто.
Гэта больш, чым летась, калі ў арганізаваных пілігрымках у Будслаў прыбылі 2484 чалавекі, і значна больш, чым у 2024 годзе – тады пілігрымаў было 1982 чалавекі.
Цяперашняя колькасць пілігрымаў – амаль такая ж, як у «залатыя гады». Напрыклад, у 2014 годзе было каля 2700 паломнікаў. Тады самай масавай стала баранавіцкая пілігрымка, а цяпер – паломніцтва з Мінска, у складзе якога ў Будслаў прыйшлі 379 чалавек.

Вось так ішлі пілігрымы з Ліды.

Удзельнікі самай масавая мінскай пілігрымкі.

Пілігрымы з Баранавічаў. Яны за дзевяць дён прайшлі да Будслава амаль 300 кіламетраў.

Пілігрымы з Глыбокага.

Дзякуючы гаспадару мясцовага турыстычнага фальварка “Раскоша” Яўгену Апанасевічу, які цудоўна ведае ўсе навакольныя дарогі, у мяне атрымалася сфатаграфаваць амаль усе пілігрымкі, якія рухаліся ў Будслаў.

Безумоўна, у першую чаргу мяне цікавілі самыя незвычайныя пілігрымы.

Напрыклад, гэтая маладая сям’я з трымя дзецьмі, якая ішла ў Будслаў з Баранавічаў.

Або бабуля, маці і ўнучка з Глыбокага…

Удзельнікі «першай сучаснай пілігрымкі» на монаколе на чале з ксяндзом Уладзіславам Завальнюком. Разам з ім на падобным сродку індывідуальнай мабільнасці прыбылі 15 чалавек.

Прадстаўнікі самай інтэрнацыянальнай пілігрымкі айцоў дамініканаў з Віцебску – яна сабрала ўдзельнікаў не толькі з Беларусі, але і з Польшчы, Расіі, Эквадору і Гандурасу.

114 сем’яў прыйшлі ў Будслаў разам у аднадзённай сямейнай пілігрымцы.

Надвор’е падчас фестывалю менялася: сонца і сімвалічныя аблокі над касцёлам змяняліся дажджом.

Але гэта ніяк не адбівалася на настроі пілігрымаў.

У кожнай пілігрымцы адчувалася еднасць людзей, якія разам дайшлі да Будслаўскай святыні.
Пілігрымы з Баранавічаў. Гучаць каталіцкія песні.


На прыступках Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай веруючых сустракаў пробашч Аляксей Раманчук і біскуп Юрый Касабуцкі.

Яны віталі кожную пілігрымку і запрашалі ў касцёл.


І трэба было бачыць твары дзяцей і дарослых, якія ўдзельнічалі ў гэтым мерапрыемстве.

Адчуваліся вера, надзея, любоў да Бога, жаданне зрабіць сваю краіну шчаслівай.

Гучалі натхнёныя словы: ”На Беларусі Бог жыве!”

Магчыма, невялічкае відэа лепш перадасць агульны настрой, які панаваў падчас фэсту ў Будславе:
Упершыню у гісторыі галоўная святая Імша ў Будславе 4 ліпеня прайшла пры ўдзеле мітрапаліта Веніяміна, кіраўніка Беларускай праваслаўнай царквы, а таксама прадстаўнікоў іншых беларускіх канфесій (юдаізму і ісламу) і амбасадараў некалькіх замежных дзяржаў.

Наведаў Будслаўскі фэст і старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксей Іванавіч Кушнарэнка. З яго удзелам быў адкрыты каталіцкі музей “Крокі веры”.

Набажэнствы ў Будславе праходзілі днём і ноччу.

Асабліва велічна глядзелася начная працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай.

У цэнтры Тадэвуш Кандрусевіч – каталіцкі іерарх, арцыбіскуп-эмерыт, які ў 1989-1991 гады кіраваў адраджэннем структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

Спадзяюся, гэтыя здымкі добра ілюструюць той водар Беларусі, які можна было адчуць у Будславе.


Асобна хочацца падзякаваць Нацыянальнае агентства па турызму, якое таксама прыняло ўдзел у фэсце. На яго стэндзе працавала і наша краязнаўчае выдавецтва “Рыфтур”.

Супрацоўніца нацагентства Ганна Вашчынчук расказвала удзельнікам фэста пра турыстычныя магчымасці розных рэгіёнаў Беларусі, мы дэманстравалі нашу краязнаўчую літаратуру і распавядалі пра магчымасці партала “Планета Беларусь”.
Выказваем падзяку і Яўгену Апанасевічу, які выдзеліў нам намёт у сваім фальварку “Раскоша”.
Аўтар: Сяргей Плыткевіч
Фото: аўтара
https://planetabelarus.by/publications/budsla-ski-fest-piligrymka-lyudzi
