Паводле папярэдняй інфармацыі, днём 10-га чэрвеня два хлопчыкі (13 і 12 гадоў) гулялі ў двары дома. Падчас гульні мяч упаў у сажалку, выкапаную на дваровай тэрыторыі. Старэйшы з дзяцей паспрабаваў дастаць яго нагой, але сарваўся. Дапамогу стаў аказваць 12-гадовы, аднак таксама аказаўся ў вадзе.
Пры падзенні апошняму ўдалося ўчапіцца за корань дрэва, ён пачаў клікаць на дапамогу. На крыкі прыбеглі дарослыя, якія дапамаглі выбрацца 12-гадоваму, аднак выратаваць другое дзіця не ўдалося.
Цела 13-гадовага хлопчыка з вады дасталі работнікі МНС. Глыбіня сажалкі складае 1,5 метра. Следчыя праводзяць агляд, апытваюць відавочцаў.
😀
0
😍0
😢2
😡0
👍0
👎0
