Учора ў Бешанковічах прадставілі першага намесніка старшыні райвыканкама – начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні.
Ім прызначаны Міхаіл Сяргеевіч Самахвалаў – вопытны кіраўнік, які шмат гадоў працаваў у сістэме праектавання і меліярацыі Віцебскай вобласці.
Старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч прадставіла Міхаіла Самахвалава актыву раёна. У слове ў адказ новы намеснік падзякаваў за аказаны давер і падкрэсліў, што дзякуючы прафесіяналізму і зладжанай рабоце ўсёй каманды можна дабіцца пэўных поспехаў у выкананні пастаўленых перад раёнам задач.
Міхаіл Самахвалаў нарадзіўся ў 1988 годзе ў г. Горкі Магілёўскай вобласці. Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасцях “Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве”, “Меліярацыя і водная гаспадарка”.
За час сваёй працоўнай дзейнасці прайшоў этапы ад інжынера да дырэктара буйнога праектнага прадпрыемства. З 2018 па 2025 год узначальваў Віцебскае камунальнае унітарнае праектна-вышукальнае прадпрыемства «Віцебскгіправадгас».
