Жыхар Бешанковіцкага раёна ў стане алкагольнага ап’янення асуджаны на 10 гадоў за забойства жонкі

Грамадства

Пракуратура Бешанковіцкага раёна падтрымала ў судзе дзяржаўнае абвінавачанне ў дачыненні да 46-гадовага мясцовага жыхара, які пасля сумеснага ўжывання спіртных напояў забіў сваю жонку.

Як распавяла памочнік пракурора раёна А. А. Прыстаўка, абвінавачаны ў студзені 2026 года разам з жонкай знаходзіўся ў гасцях у знаёмага. Пасля працяглага ўжывання спіртнога падчас канфлікту мужчына нажом нанёс пацярпелай не менш за 7 траўміруючых уздзеянняў. Смерць жанчыны наступіла на месцы здарэння ад ран, якія ўскладніліся развіццём масіўнай кровастраты і гемарагічнага шоку.

Мужчына прызнаны вінаватым у наўмысным супрацьпраўным пазбаўленні жыцця іншага чалавека (забойстве) і на падставе ч. 1 арт.139 КК Рэспублікі Беларусь яму прызначана пазбаўленне волі тэрмінам на 10 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Акрамя таго, у адпаведнасці з арт.107 КК Рэспублікі Беларусь да абвінавачанага прыменены прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму.

Прысуд не набыў закону, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

https://www.gztzara.by/2026/06/zhitel-beshenkovichskogo-rajona-osuzhden-na-10-let-za-ubijstvo-zheny-v-sostoyanii-alkogolnogo-opyaneniya

😀
0
😍
0
😢
0
😡
1
👍
0
👎
0