beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

25.04.2024 19:36

291 просмотр

0 комментариев

«Вельмі хочацца, каб у бліжэйшы час і астатнія ўчасткі дарогі прывялі ў парадак»

Генадзь Шведаў: працы дарожнікам на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна яшчэ шмат. Звыш пяці тысяч кіламетраў дарог Віцебшчыны маюць патрэбу ў рамонце — як вырашаюць праблему у Бешанковічах.

Не важна чыё, важна як ...

На дарозе з Бачэйкава ў напрамку Жалезак Бешанковіцкага раёна - свежы асфальт. Далей - латкі ямачнага рамонту. Па дарозе ў Паўазер'е карцінкі перыядычна змяняюць адна адну - ад новенькага пакрыцця да вышчарбленых участкаў трасы і гравійкі.

Як даведаемся пазней, дарога мае некалькі «ўласнікаў». Бешанковіцкае ДРБУ-110 адказвае за "мясцовыя" ўчасткі, а іх калегі з ДРБУ-36 - за рэспубліканскія, але кірунак-то, лічы, адзін... Заўсёды здзіўляў такі падзел. Не могуць зразумець яго і сельскія жыхары – ім жа не важна, хто балансатрымальнік. Галоўнае, каб стан быў належны.

Я кожны дзень на ровары па гэтай дарозе езджу з Сокарава ў Хоціна на працу, — расказвае Марына Дыбаль. - Гэта прыкладна 9 кіламетраў у адзін бок. У мяне як у старэйшыны некалькі падведамных вёсак. А як у сацработніка - сем нямоглых пенсіянераў у трох населеных пунктах. Сапраўды кажучы, ад такога «серпантыну» ужо парадкам стамілася. Ровар не вытрымлівае. Класна, вядома, што новенькі асфальт паклалі на трохкіламетровым участку ад магазіна ў Сокараве да канца населенага пункта, цяпер вось тут — у Паўазер'і па вуліцы Полацкай… Але вельмі хочацца, каб у бліжэйшы час і астатнія ўчасткі дарогі прывялі ў парадак.


Старшыня раённага Савета дэпутатаў Генадзь Шведаў канстатуе: паступова ўся траса будзе адрамантавана.

Месцы тут маляўнічыя, азёрныя, шмат дачнікаў - таму і рух ажыўлены. Плюс да ўсяго вялікая колькасць вялікагрузаў, хоць пэўныя абмежаванні па вазе аўто дзейнічаюць. З Мінска праз Лепель сюды, у бок расійскай граніцы, пастаянна курсіруюць транзітныя грузавікі, а ў зваротным напрамку з боку Гарадка і Шуміліна едуць лесавозы. Гэта таксама ўплывае на стан дарожнага пакрыцця.

Новенькі ўчастак у напрамку да Ушацкага раёна як узор. Прыгожы, роўны, гладкі - любата. Кіроўца катка Аляксандр Шавель выскоквае з кабіны.

Аляксандр Шавель.

- Я і дарогу ў Сокарава рабіў, і тут працую. Цяпер заканчваем умацаванне абочын. Жыхары часта падыходзяць, дзякуюць. Гэта, дарэчы, самыя прыемныя моманты ў маім больш за дваццацігадовым стажы дарожнага будаўніка. Не так даўно ўладкоўваў у Свіціна пад'езд да свінагадоўчага комплексу, там вяскоўцы таксама вельмі задаволены абноўкай. Ці змогуць хутка ў тэпціках да месца службы хадзіць, - усміхаецца Аляксандр Міхайлавіч.

Генадзь Шведаў падкрэслівае: працы дарожнікам на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна яшчэ шмат.

З пачатку гэтага года ў райвыканкам паступіла каля 80 зваротаў, кожны восьмы тычыцца дарожнай тэматыкі.

Што хвалюе людзей?

- Просяць прагрэйдараваць, падсыпаць, пакласці асфальт, аднавіць заараны праезд да могілак, - пералічвае Генадзь Міхайлавіч.

Выязджаем на месцы, аналізуем, адшукваем крыніцы фінансавання, нешта вырашаем аператыўна, нешта ўносім у планы на правядзенне работ у найбліжэйшай будучыні.

Сёлета, як расказаў галоўны інжынер ДРБУ-110 Аляксандр Шчадроў, работы па рамонце дарог ідуць адразу на некалькіх аб'ектах раёна - зараз асфальтуюць дарогу ля аграгарадка Вярхоўе, неўзабаве пачнуць уладкаванне пад'езда да пантоннага моста ў Бешанковічах, а таксама ўкладку асфальту на месцы жвіровых участкаў каля Свячы, Храпавішчана і Філіпінак.

https://www.sb.by/articles/algoritm-schastlivogo-puti.html

Последние новости