beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Культура

09.09.2022 16:27

215 просмотров

0 комментариев

Адзін з самых адметных паэтычных партрэтаў Мінска зрабіў паэт з Бешанковічаў

Малады паэт Аркадзь Гейнэ, родам з Бешанковічаў, вучыўся ў Мінску, у інстытуце журналістыкі, паспеў папрацаваць у рэдакцыях... Калі пачалася вайна, адправіўся на фронт. Малодшы лейтэнант Гейнэ камандаваў узводам 66-й механізаванай брыгады. Ён загінуў у баі пад Сталінградам 16 снежня 1942 года ў 23 гады. Паглядзіце, як у сваім вершы «Мара» колішні натхнёны студэнт спалучае беларускі горад і касмічныя мары:


На фота: Мінск. Нова-Маскоўская вуліца


Позні час. Пустынныя вуліцы.

Горад спіць. На дахах дамоў

Ночы шэрань нямая туліцца,

Навяваючы тэмы сноў.

Толькі мне не спіцца нечага,

Не знаходжу спакою ў сне.

Зоркі бліскаюць Шляху Млечнага

І таемнасцю вабяць мяне.

Я на іх паглядаю і думаю:

Вось у гэты жа самы час

Марсіянін з такою ж думаю

Пазірае, быць можа, на нас...

Раптам дзесьці у цішы напружанай

Праімчаўся і хутка знік,

Прагрымеўшы па рэйках ўзбуджана,

Прагучэўшы гудком, цягнік...

Я падумаў: гады пракоцяцца,

І па Млечнаму Шляху тады

Будуць такжа звычайна праносіцца

Міжпланетныя паязды.

І маёй затаённай мараю —

Гэта жыць у той слаўны дзень,

Каб сусветным экспрэсам над хмараю

Узляцець к таямнічай звяздзе.

Людміла Рублеўская ў артыкуле для zviazda.by.

Чытаць цалкам

Последние новости