Узброены разбой на Міншчыне: падазроныя былі затрыманыя міліцыянерамі па гарачых слядах
Сёння каля чатырох гадзін спрацавала трывожная сігналізацыя прыватнага жылога дома ў Смалявіцкім раёне. Туды выехалі супрацоўнікі Жодзінскага аддзела Дэпартамента аховы. Міліцыянеры адразу блакіравалі домаўладанне, у якім знаходзіліся трое ўзброеных зламыснікаў. Тыя аказалі супраціўленне, міліцыянерам прыйшлося выкарыстаць аўтаматычную зброю. Двух нападнікаў затрымалі адразу, трэці са зброяй схаваўся. Яго пасля непрацяглых пошукаў злавілі на тэрыторыі Смалявіцкага раёна. […]
Чытаць далей