Хто ж перамог у бітве на Нямізе?

Грамадства

У летапісе першая згадка пра Менск звязаная з яго гібеллю, потым ён адродзіцца на іншым месцы.

З паэмы «Слова пра паход Ігаравы» пра бітву:

Нямігі крывавыя берагі

Не збожжам былі засеяны зноў –

засеяны касцьмі рускіх сыноў.

Бітва на Нямізе 3-га сакавіка 1067 года — бітва паміж войскамі полацкага князя Усяслава Чарадзеяз дынастыі Рагвалодавічаў з войскамі Яраславічаў (кіеўскім, чарнігаўскім і пераяслаўскім князямі). Князь Усяслаў Чарадзей у 1065 годзе трымаў у аблозе Пскоў і разрабаваў Ноўгарад, працягнуўшы тым самым вайну супраць Яраславічаў (сыноў Яраслава Мудрага). Яраславічы ўварваліся ў Полацкае княства, узялі Менск і выйшлі на раку Нямігу, дзе іх сустрэў Усяслаў.

Войскі сышліся на берагах ракі Нямігі і 7 дзён стаялі адзін супраць аднаго ў глыбокім снезе. Нарэшце, Усяслаў Полацкі пачаў атаку, і шмат ваяроў загінула з абодвух бакоў.

У апісанні гэтай бітвы сустракаем першую летапісную згадку пра Мінск і Нямігу. Гэтак жа там упершыню згаданыя Дудуткі: “Усяслаў… з Дудутак пусціўся як воўк да Нямігі”

“У старажытнай спрэчцы Яраславічаў і Ізяславічаў ёсць нешта расавае” — адзначаў Весялоўскі (гісторык літаратуры, прафесар Пецярбургскага ўніверсітэту, акадэмік).

Па выніках бітвы Усяслаў Чарадзей быў запрошаны на перамовы, дзе быў узяты ў палон, а праз некалькі месяцаў вызвалены кіеўскім вечам і абраны кіеўскім князем.

Пра вынікі гэтай бітвы Полацкі (лічыцца, што страчаны) і Кіеўскі летапісы распавядаюць па-рознаму. Так, Кіеўскі летапіс кажа пра паразу Усяслава і яго ўцёкі, а Полацкі прапаноўваў іншую версію: пра вялікія страты з абодвух бакоў і адступленні Яраславічаў, якія праз некалькі месяцаў сустрэліся з Усяславам і прасілі яго пра мір.

“Па-першае, пасля бітвы кіеўляне не спрабавалі захапіць безабаронны і багаты Полацк, а “памірыліся” з Усяславам. З пераможанымі ў тыя часы не мірыліся — іх пераўтваралі ў васалаў, якія плацілі даніну.

Па-другое, улетку кіеўляне запрасілі яго на перамовы ў Воршу, гарантаваўшы недатыкальнасць (кіеўскі князь Ізяслаў «крыж цалаваў: “Прыйдзі да нас, не створым табе ліха”» ). Зноў-такі, перамоваў з пераможанымі не вядуць — няма пра што дамаўляцца і, тым больш, клятваў ім не даюць.

Ізяслаў парушыў клятву, захапіў у палон Усяслава і двух ягоных сыноў. У выніку паўстання кіяўлянаў Усяслаў быў вызвалены, і абраны на вялікакняскі кіеўскі пасад. Ён валадарыў у Кіеве ўсяго толькі 7 месяцаў, потым кінуў і нечакана вярнуўся ў Полацк. Прычыны невядомыя, існуюць розныя версіі гісторыкаў. Асабіста мне падаецца пераканаўчай тая, згодна з якой Усяслаў вярнуўся дадому, каб не ваяваць з палякамі за чужы яму Кіеў.”

А. Я. Тарас

https://www.facebook.com

😀
0
😍
1
😢
0
😡
0
👍
1
👎
0