Сёння цэх – гэта жывы арганізм, які пастаўляе хлеб у чатыры раёны вобласці: Бешанковіцкі, Лёзненскі, Шумілінскі і Віцебскі.
За 2025 год калектыў выпусціў 537 тон хлеба і хлебабулачных вырабаў, 18 тон кандытарскіх вырабаў і 34 тоны сухароў. У сярэднім штомесяц у магазіны адгружаецца каля 40 тон прадукцыі.
Асартымент сёння налічвае 21 найменне вырабаў: 6 хлебных, 10 белых булачных і 5 кандытарскіх, а ўсяго – 26.
У планах далейшае пашырэнне асартыменту за кошт навінак: збожжавага хлеба “Палессе” і хлеба “Радужны”.
Важным крокам стала нядаўняе набыццё новай эканамічнай люлечной печы “Цыклон-ротар” для высакаякаснай выпечкі хлеба, хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў. Яе набылі за ўласныя і інвестыцыйныя сродкі.
Як адзначае начальнік аддзела прамысловасці, нарыхтовак і знешнеэканамічнай дзейнасці філіяла Аляксандр Іванавіч Камовіч, абсталяванне – гэта толькі тэхніка, а кожны чалавек – на вагу золата.

Інжынер-тэхнолаг Ірына Міхайлаўна Сладкоўская і пекар Наталля Васільеўна Якаўлева. Вопыт і маладосць побач ідуць.

45 гадоў працуе ў калектыве Таццяна Кузьмінічна Дольнікава. Доўгі час была кандытарам, а зараз занятая на загрузцы і выгрузцы гатовай прадукцыі.

У іх руках нараджаецца хлеб. Майстар-пякар Наталля Васільеўна Сцепаненка і цеставод Аксана Мікалаеўна Дрозд працуюць плячом да пляча ўжо шмат гадоў.

Кандытар Наталля Пятроўна Лейчанка – сапраўдны майстар сваёй справы. У сістэме спажыўкааперацыі раёна працуе з 1992 года. Пачынала працаваць прадаўцом, а апошнія 20 гадоў прысвяціла кандытарскай справе.
Касцяк калектыву – прафесіяналы са шматгадовым вопытам і стажам. Напрыклад, намеснік начальніка Мікалай Канстанцінавіч Горбач працуе на прадпрыемстве з 1976 года. Яго стаж – гэта цэлая эпоха, якая дазваляе пісьменна спалучаць старыя добрыя традыцыі хлебапячэння з сучаснымі тэхналогіямі.
45 гадоў працуе ў калектыве Таццяна Кузьмінічна Дольнікава. І ў свае 72 гады яна застаецца верная “роднаму заводу”: доўгі час была кандытарам, а цяпер занятая на загрузцы і выгрузцы гатовай прадукцыі. 39 гадоў аддала любімай прафесіі інжынер-тэхнолаг Ірына Міхайлаўна Сладкоўская, за спраўнасць усіх механізмаў больш за 30 гадоў адказвае слесар Казімір Францавіч Кміта. Столькі ж, каля 30 гадоў, працуе грузчыкам Уладзімір Анатольевіч Дольнікаў.
Чвэрць стагоддзя аддана сваёй справе прыбіральнік Любоў Васільеўна Курмель, больш за два дзесяцігоддзі – аператар, кладаўшчык гатовай прадукцыі Алена Сяргееўна Серабро.
Непасрэдна ля печаў працуюць прафесіяналы: майстар-пякар з 22-гадовым стажам Наталля Васільеўна Сцепаненка, тэставоды Аксана Мікалаеўна Дрозд і Наталля Іванаўна Воранава, фармоўшчык Анастасія Васільеўна Шакуто, пекар Наталля Васільеўна Якаўлева і загрузчыкі, выгрузчыкі Кузмінічна Дольнікава.
Ларыса ПАўЛОўСКАЯ
