Твор, які належыць прачытаць кожнаму беларусу

Грамадства

Сёння, 12-га сакавіка, – Дзень памяці ўраджэнца Расонскага краю, што на Віцебшчыне – Яна Баршчэўскага. Ён з’явіўся на свет напрыканцы 19-га стагоддзя і пражыў каля 60 зямных гадкоў. Але – перажыў стагоддзі ў сваіх творах!

“Той, хто падарожнічае з поўначы ў бок Беларусі, бачыць перад сабою вялізарныя вёскі накшталт мястэчак, белыя мураваныя цэрквы і камяніцы двароў, шырокія засеяныя палі, сям-там невялічкія хваёвы пушчы або бярозавыя гаі, чуе няраз працяглы і гучны спеў селяніна, які далёка, наколькі сягае вока, разносіцца па палях або пералятае горы і даліны з мелодыяй пастухоўскага ражка.

У нядзелю, калі сонца набліжаецца да захаду, сустракае ён вясковых дзяўчат усвяточных паркалёвых, а часам і ў ядвабных сарафанах у атачэнні юнакоў-залётнікаў; водзяць яны карагоды, спяваючы народныя песні, а старыя, седзячы на прызбах, разважаюць пра мінулыя і сённяшнія часы…”

( ЯН БАРШЧЭЎСКІ )

Так пачынае свой доўгі расповед пра родны край, пра людзей-землякоў, пра іх казкі і паданні, фантастычныя ўяўленні, якія не ўзяліся самі па сабе, але – выспелі з няпростага жыцця народа, – наш зямляк, ураджэнец Прыдзвіння Ян Баршчэўскі.

Ён не проста сабраў пярліны вуснай народнай творчасці. Ён убачыў і паказаў праз гісторыі – маральныя каштоўнасці беларусаў, іх успрыманне дабра і зла, іх характар.

“Шляхціц Завальня альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях” – помнік літаратуры ХІХ стагоддзя і проста самабытны твор, які належыць прачытаць кожнаму беларусу…

Сярод беларускага люду захоўваюцца яшчэ і цяпер асобныя паданні даўніх часоў, якія, пераходзячы ад чалавека да чалавека, зрабіліся такія ж цьмяныя, як і міфалогія старажытных народаў. Жыхары гэтага краю, а менавіта Полацкага, Невельскага і Себежскага паветаў, спрадвеку пакутуючы, зусім змяніліся характарам; на іх тварах заўсёды адбіты нейкі смутак і змрочная задумлівасць. У іх фантазіях увесь час блукаюць нядобрыя духі, якія, аднак, служаць злым панам, чараўнікам і ўсім непрыяцелям простага люду.

Я нарадзіўся там і вырас…

Такі пралог напісаў аўтар да свайго самага знакамітага твора. Але былі ў яго і вершы. І балады. І карыкатурныя творы.

Наташа Бардзілоўская

Facebook

😀
0
😍
0
😢
0
😡
0
👍
0
👎
0