Начальнік АДАІ Бешанковіцкага РАУС Аляксандр Зубец падвёў вынікі за 2025 год

Грамадства

У 2025 годзе ў Бешанковіцкім раёне адбылося 14 дарожна-транспартных здарэнняў(на 6 ДТЗ больш, чым у 2024 годзе), пры якіх загінулі 2 чалавекі, 13 атрымалі раненні.

Летась зарэгістравана 3 дарожна-транспартныя здарэнні, пры якіх пацярпелі трое дзяцей. Гэта на 2 ДТЗ больш, чым летась. Адно здарэнне адбылося па віне непаўналетняга матацыкліста.

Асноўнымі прычынамі ДТЗ сталі не прыняцце вадзіцелямі мер да зніжэння хуткасці руху пры ўзнікненні перашкоды, не прадастаўленне перавагі пешаходам на нерэгулюемых пешаходных пераходах, парушэнне правілаў праезду скрыжаванняў і абгону, выкананне дзеянняў, якія адцягваюць ад кіравання транспартным сродкам.

У 2025 годзе супрацоўнікамі АДАІ выяўлена 6286 парушэнняў Правілаў дарожнага руху (+1448 да 2024 года). У стане алкагольнага ап’янення затрымана 27 кіроўцаў, бяспраўнікаў – 103. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 1394 (+111) пешаходы і іншых удзельнікаў дарожнага руху, з іх 59 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. У выніку праведзеных мерапрыемстваў спынена 795 парушэнняў хуткаснага рэжыму (+267 да ўзроўню мінулага года).

Сёлета ў Бешанковічах будуць пабудаваныя штучныя няроўнасці паблізу дома №55 на вул. Урыцкага, дома №34 на вул. Свабоды, дома №82 на вул. Урыцкага (крама «Капеечка»), на вуліцах Інтэрнацыянальнай і Чарняхоўскага на іхнім скрыжаванні з вуліцай Камуністычнай і Віцебскай шашой.

Летась было складзена 4 адміністрацыйныя матэрыялы за нездавальняючы стан аўтамабільных дарог і вуліц населеных пунктаў. Выдадзена 41 прадпісанне па лініі арганізацыі дарожнага руху.

Занепакоенасць выклікае і рост аварыйнасці з удзелам дзікіх жывёлаў. Летась такіх ДТЗ у раёне было 40 (Гэта на 53 працэнты больш, чым у 2024 годзе). Найбольш небяспечныя ўчасткі дарог у гэтым плане – 204-ы, 213-ы і 226-ы кіламетр трасы М3.

Пры сутыкненні аўто з дзікай жывёлай кіроўцу трэба заставацца на месцы аварыі і не пакідаць яго, выставіць знак аварыйнага прыпынку, паведаміць аб здарэнні ў міліцыю і дачакацца прыбыцця супрацоўнікаў ДАІ. Калі ж удзельнік здарэння з’едзе, гэта можа быць расцэнена як пакіданне месца ДТЗ, за што прадугледжаны штраф або пазбаўленне правоў кіроўцы.

https://www.gztzara.by/2026/02/nachalnika-ogai-beshenkovichskogo-rovd-aleksandr-zubc-nasha-glavnaya-zadacha-sohranit-zhizn-na-doroge/#

😀
0
😍
0
😢
0
😡
0
👍
0
👎
0