Крымінальная справа па абвінавачанні 58-гадовага мясцовага жыхара ў парушэнні правілаў дарожнага руху, які пацягнуў па неасцярожнасці прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, накіраваная ў суд Пракурорам Бешанковіцкага раёна .
Абвінавачаны ўвечары 5-га лістапада 2025 года рухаўся на легкавым аўтамабілі «Volkswagen Polo» па вуліцы Цэнтральнай у вёсцы Крупеніна. Каля дома нумар 13 на нерэгулюемым пешаходным пераходзе, абазначаным дарожнымі знакамі і разметкай, кіроўца не прыняў мер да спынення аўтамабіля і ўчыніў наезд на двух пешаходаў.
У выніку дарожна-транспартнага здарэння адной пацярпелай нанесены цяжкія цялесныя пашкоджанні, другі пешаход істотна не пацярпеў.
«Пешаходы знаходзіліся ў нецвярозым стане і не былі пазначаныя святлоадбіўнымі элементамі, — расказвае пракурор раёна Сяргей Урбановіч. – Разам з тым у такіх сітуацыях крымінальную адказнасць нясе кіроўца, які, кіруючы крыніцай павышанай небяспекі, парушыў патрабаванні правілаў дарожнага руху і не даў перавагу пешаходам».
Крымінальная справа знаходзілася ў вытворчасці Бешанковіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Пасля праверкі матэрыялаў у пракуратуры раёна прыйшлі да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачання і аб’ектыўным даследаванні акалічнасцяў злачынства.
Пагадзіліся з кваліфікацыяй дзеянняў па ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Абраную раней у дачыненні да абвінавачанага меру стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах пракурор раёна пры накіраванні справы ў суд пакінуў без змены.
https://www.gztzara.by/2026/02/v-beshenkovichskom-rajone-osudyat-voditelya-sbivshego-dvuh-peshehodov
