Учора познім вечарам у службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў вёсцы Вядзерава Астровенскага сельсавета.
Падраздзяленні МНС, якія прыбылі на месца пажара, назіралі адкрытае гарэнне будынка.
У выніку здарэння ніхто не пацярпеў. На момант узнікнення пажару ў доме знаходзіліся гаспадары, сужэнская пара працаздольнага ўзросту, якія змаглі самастойна яго пакінуць.
У выніку пажару знішчаны дах, пашкоджаная столь, сцены і маёмасць.
Прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія – парушэнне правіл эксплуатацыі пячнога ацяплення.
😀
0
😍0
😢0
😡0
👍0
👎0
