За мінулыя суткі ў населеных пунктах вобласці адбылося 6 пажараў. Адзін з іх здарыўся ўчора ўвечары ў вёсцы Соржыца Бешанковіцкага раёна. На гэтых пажарах загінуў 1 чалавек, траўміраваны 1 чалавек, знішчаны 1 будынак, 2 адзінкі тэхнікі, пашкоджана 6 будынкаў.
Падраздзяленняі МНС прыехалі на месца здарэння, калі ўжо адбывалася адкрытае гарэнне дома.
У выніку пажару знішчаны дах, столь і маёмасць, пашкоджаныя сцены і перагародкі.
На шчасце, абышлося без чалавечых ахвяр.
Прычынай пажару стала парушэнне правілаў эксплуатацыі ацяпляльнай печы.
t.me/beshencovichizara
https://vitebsk.mchs.gov.by/novosti/509623
😀
0
😍0
😢2
😡0
👍0
👎0
