Клімат

Клімат раёна

Клімат раёна фарміруецца пад уплывам шэрагу фактараў і працэсаў: сонечнай радыяцыі, цыркуляцыі атмасферы і падстылай плошчы. Асноўныя характарыстыкі клімату абумоўлены размяшчэннем тэрыторыі ў умераных шыротах, невялікай адлегласцю ад Атлантычнага акіяна, адсутнасцю прыродных бар’ераў на шляхах паветраных мас (марскіх з захаду, кантынентальных — з усходу і паўднёва-ўсходу), раўнінным рэльефам, цыклонамі і антыцыклонамі.

Район знаходзіцца ў умераным кліматычным поясе. Тып клімату — умерана-кантынентальны. На фарміраванне клімату ўплываюць некалькі фактараў.

Першы фактар — геаграфічнае становішча, дзе вызначальным з’яўляецца сонечная радыяцыя, якая залежыць ад вышыні Сонца над гарызонтам, працягласці дня і сонечнага ззяння. Вялікасць сумарнай радыяцыі на тэрыторыі раёна складае 84 ккал/см². Максімум сонечнай радыяцыі прыходзіцца на чэрвень (15,2 ккал/см²), мінімум — на снежань (1,6 ккал/см²). На летнія месяцы прыпадае 48%, на зімовыя — менш за 5% гадавой сумарнай радыяцыі. Пры максімальнай вышыні Сонца летам працягласць дня 22 чэрвеня складае 17 гадзін 30 хвілін, а зімой дзень доўжыцца 6 гадзін 30 хвілін.

Працягласць сонечнага асвятлення таксама знаходзіцца ў прамой залежнасці ад воблачнасці і туманаў. Многія назіранні паказваюць, што ў раёне ясных дзён не больш за 40 у год, а воблачных — больш за 150. Туманаў больш з кастрычніка па сакавік (34 дні) і менш з красавіка па верасень (17 дзён). Значная воблачнасць і туманы на працягу ўсяго года, асабліва ў халодны перыяд, прыводзяць да таго, што сапраўднае сонечнае асвятленне складае толькі каля 1/3 магчымай велічыні. Воблачнасць і туманы з’яўляюцца вынікам асаблівасцяў цыркуляцыі атмасферы.

Другі фактар — адсутнасць прыродных бар’ераў. Гэта спрыяе свабоднаму пранікненню ўсіх тыпаў паветраных мас: арктычных, умераных, трапічных, што прыводзіць да рэзкіх змяненняў надвор’я ва ўсе поры года, асабліва зімой.

Трэці фактар — паветраныя масы рознага паходжання пераносяцца цыклонамі і антыцыклонамі. Асноўны ўплыў на фарміраванне клімату раёна аказвае марское паветра Атлантычнага акіяна, якое прыносіць нестабільнае надвор’е і ападкі: зімой у выглядзе снегу, летам — у выглядзе дажджу. У зімовы перыяд атлантычнае паветра памяншае марозы і рэзка павышае адносную вільготнасць, летам зніжае тэмпературу паветра і павялічвае вільготнасць.

Рэдка ўплываюць арктычнае і трапічнае паветра. Распаўсюджванне арктычнага паветра асабліва інтэнсіўнае вясной і восенню, што прыносіць познія вясновыя і раннія восеньскія замаразкі. Зімой арктычнае паветра выклікае паніжэнне тэмпературы і сухое марозна яснае надвор’е. Нізкае становішча Сонца ў снежні і студзені, кароткія дні і яснае неба прыводзяць да моцнага астывання. Абсалютны мінімум пры гэтым дасягае −40°С. Летам арктычнае паветра выклікае рэзкае пахаладанне з парывістым ветрам.

Трапічнае паветра значна радзей дасягае тэрыторыі раёна. Яго ўплыў таксама назіраецца вясной і восенню, што прыводзіць да значнага павышэння тэмпературы паветра (абсалютны максімум +35°С).

На клімат раёна час ад часу ўплываюць і ўсходнесібірскія антыцыклоны, якія выклікаюць «вяртанне халадоў» на пачатку вясны.


1. Тэмпература паветра

Узаемадзеянне сонечнай радыяцыі і дамінуючых паветраных мас з Атлантычнага акіяна вызначае тэмпературу паветра. Найцяплейшы месяц — ліпень, сярэдняя тэмпература +17,8°С, сярэдняя тэмпература студзеня −7,5°С. Максімальная тэмпература паветра +36°С, мінімальная −40°С. Сярэдні мінімум −30°С. Сярэднесутачная тэмпература складае 17,0°С.

Згодна з сярэднегадавымі тэмпературамі вызначаецца працягласць цёплага перыяду: 220–230 дзён. Цёплы перыяд пачынаецца 25–30 сакавіка і заканчваецца 10–15 лістапада. Працягласць цёплага перыяду з тэмпературай вышэй за 0°С складае 223–230 дзён, вышэй за 10°С — 140–145 дзён, вышэй за 15°С — 70–80 дзён. Сума тэмператур вышэй за 10°С — 2200°С. Вегетацыйны перыяд працягваецца 185 сутак.

Температура глебы цесна залежыць ад тэмпературы паветра. Зімой глеба прамярзае на глыбіню 40–50 см. Прамярзанне глебы пачынаецца ў другой дэкадзе лістапада, максімальная глыбіня назіраецца ў лютым. Найглыбей прамярзаюць дернава-падзолістые гліністыя і супясчаныя глебы (110–135 см).


2. Ападкі

Бешанковіцкі раён адносіцца да зоны дастатковай вільготнасці. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 630 мм. Каэфіцыент вільготнасці за цёплы перыяд — 1,1–1,2. Па сезонах года ападкі размяркоўваюцца так: вясной — 20%, летам — 40%, восенню — 25%, зімой — 15%. Максімум ападкаў прыпадае на ліпень–август. Ападкі кароткачасовыя і носяць ліўневы характар. Восенню пераважаюць дробныя дажджы, назіраецца воблачнае надвор’е. Зімой ападкі выпадаюць пераважна ў выглядзе снегу.

Сняжны покрыў зменшае прамярзанне глебы, спрыяе добрай перезімоўцы раслін, вясной папаўняе запасы вільгаці ў глебе. Снежны покрыў утвараецца ў снежні і захоўваецца 110–115 дзён: з 1–10 снежня да канца сакавіка — пачатку красавіка. Сярэдняя вышыня снежнага покрыва — каля 30 см, запасы вады — 75–79 мм.


3. Вільготнасць паветра

Вялікая колькасць ападкаў і адносна нізкія тэмпературы паветра забяспечваюць павышаную вільготнасць паветра. Зімой і ў познеасенні адносная вільготнасць перавышае 80%, вясной і летам яна зніжаецца да 60–70%. Высокая вільготнасць спрыяе ўтварэнню туманаў. За год у сярэднім 30–40 дзён з туманамі.


4. Небяспечныя з’явы

Да небяспечных з’яў прыроды адносяцца галалёд, замаразкі, туманы, град і інш. Яны адмоўна ўплываюць на жыццё і гаспадарчую дзейнасць чалавека.

Галалёд утвараецца з кропель пераахалоджанага дажджу або імарозі ў выглядзе скарыначкі на зямлі, на галінах дрэў, на правадах. Галалёд з’яўляецца прычынай транспартных аварый, шкодзіць азімым культурам, дрэвам, лініям сувязі і электраперадачам. За год у сярэднім 10–15 дзён з галалёдам.

Замаразкі звязаны з паніжэннем тэмпературы блізкага да зямлі слоя паветра і паверхні глебы да адмоўных значэнняў вечарам і ноччу пры станоўчай тэмпературы днём у цёплы перыяд года. Звычайна назіраюцца пры ўварванні халоднага паветра з поўначы. Замаразкі ў паветры могуць адбывацца з канца верасня — пачатку кастрычніка, вясной апошнія замаразкі — звычайна на пачатку мая.

Нягледзячы на некаторыя адмоўныя рысы клімату (нестабільнае надвор’е восенню і зімой, мяккая зіма з адтаваннямі, дажджлівае халоднае лета, недахоп вільгаці вясной, познія вясновыя і раннія восеньскія замаразкі, туманы і інш.), ён у цэлым спрыяльны для вырошчвання зерневых і тэхнічных культур, развіцця лугоўніцтва і садоўніцтва. Незначныя ваганні асноўных метэаралагічных элементаў, іх умеранасць і камфортнасць станоўча ўплываюць на жыццё і адпачынак людзей.


5. Кліматычныя рэсурсы

Кліматычныя рэсурсы — гэта сукупнасць паказчыкаў клімату, якія ствараюць умовы для прадуктыўнасці сельскагаспадарчых культур. Клімат і рэсурсы ўлічваюцца пры агракліматычным раёніраванні.

На тэрыторыі Беларусі вылучаюцца тры агракліматычныя зоны: Паўночная, Цэнтральная і Паўднёвая. Бешанковіцкі раён адносіцца да Паўночнай агракліматычнай зоны, якая характарызуецца ўмерана халоднай зімой з устойлівым снежным покрывам, умерана цёплым вегетацыйным перыядам і дастатковай вільготнасцю. Умовы Паўночнай зоны дазваляюць вырошчваць азімыя і раннія яравыя зерневыя культуры, лён, бульбу, буракі, гарох, люпін, гародніну, кармавыя культуры. Асабліва спрыяльныя ўмовы для вырошчвання льну-доўгунца, які любіць умераны і вільготны клімат.

Апошнія навіны