1. Уздзеянне старажытнага аледзянення
Асаблівасці рэльефу Бешанковіцкага раёна цесна звязаны з геалагічнай будовай. Вызначальным фактарам у фарміраванні рэльефу стала старажытнае аледзяненне. Беларускія геолагі вылучаюць пяць аледзяненняў. Ляднікі наступалі са Скандынаўскага і Кольскага паўвостраў. Апошняе Поазерскае аледзяненне (20–16 тыс. гадоў да н.э.) ахоплівала толькі паўночную Беларусь, у тым ліку і тэрыторыю раёна.
Лядніковыя адклады з валуноў і галёк, змешаных з глінай і пяском, называюць марэнай; рэльеф, утвораны ляднікамі, — марэнавым рэльефам. Сляды старажытнага аледзянення — гэта невялікія марэнавыя ўзвышшы і гаркі, лядніковыя азёры, валуны на палях і лугох — гэта тыповы рэльеф раёна. На тэрыторыі раёна, каля вёскі Горкі, знаходзіцца самы вялікі ў краіне валун (11 метраў).
2. Формы рэльефу
Рэльеф тэрыторыі раёна сфарміраваўся дзякуючы спалучэнню ўнутраных і вонкавых фактараў рэльефафармавання. На сучасны выгляд паверхні значны ўплыў аказалі няроўнасці крышталёвага фундаменту, лядніковыя наступствы, вада, вецер, ваганні тэмператур.
Паколькі рэльеф набыў сучасныя рысы ў асноўным пасля Поазерскага ледніка, яго можна класіфікаваць як ледніковы і вада-ледніковы, бо асноўныя формы паверхні ўтвораны альбо дзейнасцю і адкладамі ледніка, альбо дзейнасцю вады, што цякла з яго падчас адступлення.
Паўночная частка раёна знаходзіцца ў межах Полацкай нізіны, паўднёвая — у межах Чашніцкай раўніны. Больш за 90% паверхні ляжыць на вышыні да 150 метраў. Найвышэйшая кропка раёна — 179,8 м, каля вёскі Пліса. Рэльеф раёна адносна аднародны: роўныя месцы на захадзе чаргуюцца з невялікімі ўзгоркамі на ўсходзе.
Паверхня раёна фарміравалася доўгі час пад уплывам унутраных і вонкавых працэсаў. Рэльеф цесна звязаны з асаблівасцямі будовы крышталёвага фундаменту. Сучасны рэльеф сфармаваўся на працягу антрапагена, пераважна пад уплывам эрозійна-акумуляцыйнай дзейнасці леднікаў, цякучых талых вод, назапашвання адкладаў прылядніковых азёр. У фарміраванні рэльефу ўдзельнічалі леднікі ўсіх аледзяненняў; канчаткова ён аформіўся падчас адступлення Поазерскага ледніка. У выніку аледзяненняў утварылася магутная тоўшча адкладаў, у якой чаргуюцца ледніковыя, вада-ледніковыя, алювіяльныя, азёрныя і балотныя нашарванні.
Спалучэнне формаў рэльефу, абумоўленае геалагічнай будовай тэрыторыі і адпаведнымі рэльефафармуючымі фактарамі, утварыла на тэрыторыі раёна тып рэльефу: азёрна-ледніковыя нізіны і раўніны, балоты, азёрныя катлавіны і эалагічныя формы рэльефу.
3. Геамарфалагічнае райаніраванне
У залежнасці ад геалагічнага ўзросту, асаблівасцяў морфалогіі, ступені перапрацоўкі рэльефу другаснымі працэсамі вылучаюць геамарфалагічныя вобласці. Тэрыторыя Бешанковіцкага раёна адносіцца да геамарфалагічнай вобласці Беларускага Поазер’я. Раён размешчаны пераважна на Полацкай нізіне і паўночнай частцы Чашніцкай раўніны з вышынямі 140–160 м. Максімальная вышыня — 179,8 м. Паўночная частка раўніны хвалістая. На поўдні і паўднёва-ўсходзе раўніна пагоркаватая, разрэзана шматлікімі ложбінамі, азёрнымі катлавінамі, вакол якіх ўзвышаюцца озы і камы. На тэрыторыі раёна яны не сустракаюцца.
Полацкая нізіна ўтварылася на месцы прылядніковага вадаёма, які існаваў падчас адступлення апошняга ледніка Поазерскага аледзянення (18–20 тыс. гадоў таму). На дне назапашваліся азёрна-ледніковыя адклады — пяскі, галёка, стужкавыя гліны. Месцамі на пясчаных грунтах пад дзеяннем ветру ўтварылася пясчаныя ўзгоркі — дзюны. Нізіна значна балотная, чаму спрыяюць роўная паверхня і водастойкія грунты (суглінкі і гліна).
Карысныя выкапні: лёгкаплаўкія гліны, пясчана-грачыўны матэрыял, торф.
Рэкі належаць да басейна Дзіны: Вула з прытокам Свечанка, Крывінка з Бярозкай. Мноства азёр, найбуйнейшыя — Саро, Бораўно, Белае, Слабадское. Пад аранымі землямі знаходзіцца да 35% тэрыторыі, пад лесам каля 20%.




















