
Фота: Cryptographer / Shutterstock.com
Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў даныя па смяротнасці. Гэта адбылося ўпершыню за пяць гадоў, таму поўнай карціны за апошнія гады няма - ведамства чамусьці прапусціла статыстыку з 2020-га па 2023-ы.
У прыватнасці, у 2016-м было 119 379 памерлых, у 2017-м - 119 311, у 2018-м - 120 053, у 2019 - 120 470. У 2024-м памерлі 115 124 беларусы. Сумнае лідэрства па смяротнасці заняла Мінская вобласць - там памерлі 19 190 чалавек.

Скрыншот: Белстат
Нараджальнасць упала амаль у два разы
Таксама Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў трывожныя даныя па нараджальнасці, пісала Tochka.by.
Так, у 2016 годзе ў Беларусі нарадзіліся 117 779 дзяцей, у 2017-м - 102 556, у 2018-м - 94 042, у 2019-м - 87 602. У 2024-м на свет з'явіліся ўсяго 58 938 малых.
Атрымліваецца, нараджальнасць у краіне за восем гадоў скарацілася амаль удвая. Такое падзенне сведчыць аб сур'ёзным дэмаграфічным крызісе. Менш за ўсё нараджаюць у Гродзенскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцях. Найбольш дзетак за апошні год з'явілася ў Мінску і Брэсцкай вобласці.
https://tochka.by/articles/life/belstat_vpervye_za_pyat_let_pokazal_dannye_po_smertnosti_v_belarusi/
