beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Экономика

01.05.2025 20:43

340 просмотров

0 комментариев

Што змяняецца з 1 мая?

Прыбаўка да пенсіі і зарплаты, зніжкі на электрычкі.

Вырастуць памеры дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі

Як паведамілі ў Мінпрацы, такая дапамога ўключае чатыры сацыяльныя выплаты. Гэта штомесячная сацыяльная дапамога для сем’яў, якая даецца пры ўмове, калі сярэднедушавы даход па аб’ектыўных прычынах ніжэйшы за крытэрый патрэбнасці. З 1 мая яго сума складае 462,58 рубля. Таксама такая дапамога назначаецца шматдзетным сем’ям, калі сярэднедушавы даход не перасягае 1,15 велічыні крытэрыю патрэбнасці — 531,97 рубля.

Яшчэ адна сацыяльная выплата — аднаразовая сацыяльная дапамога. Яна выплачваецца, калі чалавек апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, пры ўмове, што сярэднедушавы даход не перавышае 1,5 велічыні крытэрыю патрэбнасці. Яго сума складае 693,87 рубля.

Да адраснай дапамогі ў краіне належыць і сацыяльная дапамога для кампенсацыі затрат на набыццё прадметаў гігіены. Яна выдзяляецца незалежна ад велічыні даходу сям’і дзецям-інвалідам, якія маюць

ІV ступень страты здароўя, і інвалідам І групы на падставе індывідуальнай праграмы рэабілітацыі або заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі аб патрэбе ў прадметах гігіены пры наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць расходы на іх набыццё.

Акрамя таго, у Беларусі прадугледжана забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця. На такую дапамогу могуць разлічваць сем’і, дзе даход ніжэйшы за крытэрый патрэбнасці, а таксама сем’і пры нараджэнні двайнят і больш дзяцей — незалежна ад узроўню даходу.

Ветэраны атрымаюць выплаты

Гэта традыцыйная выплата да Дня Перамогі, сёлета яе выдадуць з 2 да 8 мая ў наступных памерах:

  • 5000 рублёў — інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, асобам, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях па абароне Айчыны да 3 верасня 1945 года;

  • 2500 рублёў — узнагароджаным ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу ў тыле ў гады ВАВ, а таксама тым, хто працаваў на ваенных аб’ектах;

  • 1500 рублёў — іншым пацярпелым ад вайны.

Каму знізяць пенсіённы ўзрост?

З 1 мая ваеннаслужачым, якія атрымалі інваліднасць у мірны час, на 5 гадоў знізяць пенсіённы ўзрост. Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаных за службу ў тыле, прыраўняюць да ўдзельнікаў баявых дзеянняў. Таксама ім у 5 разоў павялічаць даплату да пенсіі (з 50 % да 250 % мінімальнай пенсіі па ўзросце). Працаўнікам тылу, якія маюць дзяржузнагароды, павялічаць даплату да пенсіі ўдвая (з 50 % да 100 % мінімальнай пенсіі). Грамадзянам, якія ў 1979–1989 гадах прызываліся на службу ў Афганістане, будуць выплачваць штомесячную даплату ў памеры 100 % мінімальнай пенсіі.

Вырастуць заробкі педагогаў і бібліятэкараў

З 1 мая ў настаўнікаў-дэфектолагаў (лагапедаў, тыфлапедагогаў, сурдапедагогаў, алігафрэнапедагогаў) надбаўка ў памеры 35 % ад акладу. Выхавальнікам будуць даплачваць таксама 35 % ад акладу. Супрацоўнікі Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі атрымаюць

надбаўку ад 5 да 20 % у залежнасці ад кваліфікацыі. У дырэктараў бібліятэк і іх намеснікаў, бібліёграфаў, бібліятэкараў і загадчыкаў аддзелаў надбаўка складзе 20 % ад акладу.

Зніжкі на электрычкі для пенсіянераў

Будзе дзейнічаць зніжка ў 50 % на праезд у цягніках рэгіянальных ліній эканом класа. З 1 мая Беларуская чыгунка ўводзіць яе для тых, хто дасягнуў пенсіённага ўзросту. Каб купіць білет са зніжкай, трэба паказаць арыгінал пенсіённага пасведчання. Яго трэба мець пры сабе і падчас паездкі. Ільгота будзе дзейнічаць да 31 кастрычніка і не прадугледжваецца пры праездзе ў цягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа і міжрэгіянальных ліній

(з нумараванымі месцамі), а таксама пры праездзе ў цягніках гарадскіх ліній.

Зноў доўгія выхадныя

Беларусы будуць адпачываць тры дні запар — з пятніцы, 9 мая, да нядзелі, 11 мая (а перад гэтым нас чакае дадатковы выхадны на 1 мая).

Фота БелТА

https://zviazda.by/news/shto-zmyanyaetstsa-z-1-maya/

Последние новости