beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Экономика

18.03.2024 18:43

210 просмотров

0 комментариев

На 1800 галоў скараціўся дойны статак Віцебшчыны за зіму

Сёлетнюю вясну ў сельскагаспадарчых арганізацыях Віцебскай вобласці сустрэлі роўна 176 000 кароў, год таму ў калгасах было на 4100 кароў больш. А на 1-га сакавіка 2022 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях Віцебскай вобласці налічвалася 186.900 кароў

За люты дойны статак паўночнага рэгіёну Беларусі скараціўся на 300 жывёл, за студзень - на 500, а за снежань - адразу на 1000.

З пачатку года скарачэнне пагалоўя кароў склала 800 жывёл, пры гэтым за аналагічны перыяд мінулага года статак паменшыўся толькі на 600 галоў.

Адзначым, што за апошні месяц зімы гаспадаркам Віцебскай вобласці ўдалося нарасціць агульнае пагалоўе буйной рагатай жывёлы на 1900 жывёл: на 1 лютага ў рэгіёне было 492.400 галоў БРЖ, а на 1 сакавіка — 494.300 галоў.

За першыя два месяцы 2024 года ў Віцебскай вобласці ў гаспадарках усіх катэгорый надаілі 119 500 тон малака, што на 11 000 тон ці на 10,1% больш, чым за першыя ды месяцы 2023 года.

https://viciebsk.cc/2024/03/16/na-1800-golovy-sokratilos-korove-stado-vitebshhiny-za-zimu/

Последние новости