Тым больш, што гэта наогул першая перамога над ФК Шуміліна ў гісторыі каманды ФК Бешанковічы.
Сам матч праходзіў ва ўпартай барацьбе. Госці забілі хуткі гол. А потым была процьма галявых момантаў. Але як звычайна падвяла рэалізацыя.
Гаспадары адыграліся з пенальці і супакоіліся. Можа спякота дзейнічала і прытаміліся ўвесь час гуляць у прэсінгу, а можа яшчэ што. Аднак пайшлі на перапынак з лікам 1:1.
У другой палове гульні мы забіваем. Хай гол не яркі, прасценькі, але ён здарыўся. Сталі гуляць больш упэўнена. Але сапернік таксама ажывіўся, зразумела, не хочацца дома прайграваць. І далей пайшла барацьба, абменьваліся вострымі атакамі, але безвынікова.
І тут, самае галоўнае здарылася — трыбуны выбухнулі. Адбывалася нешта неймавернае. Каманды як «ашалелі», паднялі такі тэмп гульні, як быццам і не было ззаду
І вынік не прымусіў сябе чакаць. На 90 хвіліне госці ставяць шыкоўную кропку ў матчы 3:1.
Нашая каманда завершыць сезон яшчэ адным матчам, які адбудзецца
ШУМІЛІНА — БЕШАНКОВІЧЫ — 1:3 (1:1)
ШУМІЛІНА.
СУДДЗЯ: Янушкевіч Віталь (Орша)
ГАЛЫ: 0:1 — Чарняўскі Валерый (15, пас — Сушчы Кліменці). 1:1 — Багаеў Арцём (29, з пенальці). 1:2 — Іваноў Ігар (63). 1:3 — Кабейа Ассіяма (90+1, пас — Нілаў Андрэй).


