beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Спорт

15.06.2024 20:18

436 просмотров

0 комментариев

Бешанковічы — Верхнядзвінск 3:9

Сёння на Бешанковіцкім гарадскім стадыёне на рэгіянальным этапе чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе 2024 года сярод мужчынскіх каманд другой лігі Бешанковічы сустрэліся з Верхнядзвінскам.

Госці з Верхнядзвінска пачалі гульню агрэсіўна. Літаральна на першых 15 хвілінах яны забілі гол у вароты гаспадароў поля. Пасля 3-га гола ў 1-м тайме (праз крыху больш за паўгадзіны) нашая каманда пачала адыгрывацца. Гол у вароты суперніка забіў Арцём Чумакоў.

Першы тайм завяршыўся з лікам 1:3.

Другі пачаўся больш чым адпімістычна: Дзяніс Каваленка, зрабіўшы на 49-й хвіліне гульні фінт Зідана, пакінуўшы ззаду двух гульцоў Верхнядзвінска, забіў гол! Лік стаў 2:3.

Аднак далей фартуна ўсміхалася толькі гасцям. Матч завяршыўся з лікам 3:9 на карысць Верхнядзвінска.

Трэці, і апошні ў сённяшняй сустрэчы, гол, - таксама на рахунку Дзяніса Каваленкі.

t.me/beshencovichizara

Последние новости