У трэцім туры чэмпіяната Рэспублікі Беларусь па футболе сярод мужчынскіх каманд другой лігі каманда Бешанковіцкага раёна сустракалася з камандай Браслаўскага раёна. Гульня праходзіла ў Браславе.
Нашы саступілі супернікам з лікам 4:1. Адзіны гол у нашай камандзе на рахунку Аляксея Гнеўкі.
Наступная гульня адбудзецца ў Бешанковічах на стадыёне 9-га чэрвеня.