beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Спорт

29.04.2024 21:57

311 просмотров

0 комментариев

На першынстве Віцебскай вобласці па валейболе бешанковіцкія юнакі — першыя, а дзяўчаты — трэція

Выхаванцы Бешанковіцкай ДЮСШ прынялі ўдзел у першынстве вобласці па валейболе сярод навучэнцаў спецыялізаваных навучальна-спартыўных устаноў.


За званне найлепшай каманды змагаліся дзяўчаты і юнакі 2009-2010 гадоў нараджэння з розных рэгіёнаў Віцебшчыны.

Нашы хлопцы дастойна прадставілі раён на спаборніцтвах. Юнакі ва ўпартай барацьбе атрымалі перамогу і ў складзе зборнай каманды будуць прадстаўляць вобласць на рэспубліканскіх спаборніцтвах, якія пройдуць у чэрвені.

У тройку лідэраў увайшлі і дзяўчаты. Яны занялі ганаровае трэцяе месца.

Віншуем нашых юных спартоўцаў і іх трэнераў з добрым вынікам!

https://www.gztzara.by/2024/04/junye-volejbolisty-iz-beshenkovich-snova-luchshie/

Последние новости