Ён не першы год пасьпяхова выступае на розных спаборніцтвах на абласным і рэспубліканскім узроўні.
Два гады таму "СБ" пісала: "Мацвея Кузьмініча на лыжы паставіў тата. Страляць навучылі ў школе. Саромеючыся, хлопчык расказвае, што доўга трэніраваўся, каб добра выступіць у фінальным этапе спаборніцтваў, але да апошняга не верыў, што здолее перамагчы. Змог - у мас-старце сярод хлопчыкаў 10-11 гадоў Мацвею роўных не было. Пакуль юны спартовец не вырашыў, кім жадае стаць у будучыні. Але ў адным упэўнены: хоча і ў наступным годзе выступаць у "Снежным снайперы", бо на гэтых спаборніцтвах шмат весялосці і пазітыву, а яшчэ новых сяброў."
Вось і сёлета Мацвей атрымаў перамогу ў індывідуальнай гонцы на абласным этапе рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер», якія праходзілі ў Гарадку з 17-га па 19-га студзеня.
Цяпер на новых спаборніцтвах, якія праходзілі з 21-га па 23-га сакавіка ў спартыўным комплексе "Раўбічы" блізу Мінска, Мацвей зноў перамог.