beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Происшествия

26.02.2023 16:24

1719 просмотров

0 комментариев

На трасе «Мінск-Віцебск» у Докшыцкім раёне загінула 17-гадовая пасажырка легкавіка

Увечары 25-га лютага паступіла паведамленне аб ДТЗ на трасе М-3 «Мінск-Віцебск» каля вёскі Бабцы.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 23-гадовая вадзіцель аўтамабіля "Peugeot" не справілася з кіраваннем, у выніку чаго аўтамабіль занесла і вынесла на паласу сустрэчнага руху. Там адбылося сутыкненне з аўтамабілем "Toyota Sienna".

У выніку ДТЗ вадзіцель і пасажыры "Peugeot" 1999 і 2005 года нараджэння, а таксама пасажыр аўтамабіля "Toyota Sienna" 1977 года нараджэння былі дастаўлены ў медустанову. Ад атрыманых траўм 17-гадовая дзяўчынка памерла. Па гэтым факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў быць уважлівымі на дарозе. Варта адмовіцца ад здзяйснення рызыкоўных манеўраў, рэзкіх тармажэнняў і перабудаванняў, выбірайце найбольш бяспечную хуткасць, улічвайце умовы надвор'я і стан праезнай часткі, вытрымлівайце дыстанцыю і бакавы інтэрвал.

https://vk.com/vitebsk__jai

Последние новости