beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Происшествия

28.10.2025 20:22

138 просмотров

0 комментариев

Чырвонакніжны мядзведзь стаў ахвярай браканьера ў Бешанковіцкім раёне

У траўні 2025 года ў інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Бешанковіцкага раёна ад мясцовай жыхаркі паступіла паведамленне аб выяўленні на абочыне дарогі мёртвага медзведзяня.

На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група. Праведзенымі першапачатковымі следчымі дзеяннямі і аператыўна-вышуковымі мерапрыемствамі, была атрымана інфармацыя аб датычнасці да незаконнага палявання жыхара горада Віцебска.

Устаноўлена, што вясной 2025 года 29-гадовы мужчына, выкарыстоўваючы карабін з цеплавізійным прыцэлам, незаконна здабыў бурага мядзведзя, які ўключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і не адносіцца да паляўнічых відаў.

Урон навакольнаму асяроддзю Рэспублікі Беларусь нанесены на суму больш за 50 400 рублёў.

Па выніках расследавання мужчыне прад'яўлена абвінавачанне па ч.4 арт.282 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (незаконнае паляванне, якое прывяло да прычынення ўрону ў асабліва буйным памеры).

Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам да пяці гадоў або пазбаўленне волі тэрмінам да шасці гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам.

Цяпер крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Бешанковіцкі РАСК

https://www.gztzara.by/2025/10/v-beshenkovichskom-rajone-zaversheno-rassledovanie-o-nezakonnoj-ohote-na-krasnoknizhnogo-medvedya/

Последние новости