20-га студзеня а 08-00 пенсіянеры пайшлі на возера Бярозаўскае на рыбалку. Каля 17-30, вяртаючыся дадому, яны праваліліся ў палонку і пачалі клікаць на дапамогу.
Каля 18-00 іх крыкі аб дапамозе пачуў мясцовы жыхар і паведаміў аб тым, што здарылася, сваячцы, якая і выклікала ратавальнікаў.
Таўшчыня лёду на месцы здарэння складае каля 3см.
Прыбыўшы на месца, за 15 метраў ад берага ратавальнікі знайшлі чалавека, які тоне. Пры дапамозе выратавальнай дошкі і вяроўкі работнікі МНС дасталі з палонкі пенсіянера 1958 года нараджэння, даставілі яго на бераг і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.
З папярэднім дыягназам агульнае пераахаладжэнне мужчына быў шпіталізаваны. У 20-40 пенсіянер памёр у бальніцы.
Пры абследаванні палонкі на глыбіні 1 м быў знойдзены тапелец 1969 года нараджэння.