beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Происшествия

22.11.2024 18:58

354 просмотра

0 комментариев

У Бешанковіцкім раёне патанула жанчына. Верагодна, што яна заехала ў сажалку на возе

21 лістапада ў Бешанковіцкім раёне патанула 53-гадовая жанчына.


Пра тапельца ў Бешанковіцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамілі ў 13:03 — трэба было дастаць цела чалавека, які патануў, з вадаёма паблізу вёскі Рубеж.

Ратавальнікі, якія прыбылі на месца, высветлілі, што цела знаходзіцца на адлегласці 3-х метраў ад берагавой лініі пажарнага вадаёма. За некалькі метраў ад цела, ля самага берага, знаходзіўся патанулы воз, а на беразе — конская вупраж.

Вадалазы дасталі з вады труп патанулай 53-гадовай беспрацоўнай вяскоўкі. Абставіны ўтаплення ўстанаўліваюць следчыя органы, паведамляецца прэс-службай МНС.


Последние новости