beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Происшествия

04.10.2024 19:05

323 просмотра

0 комментариев

Ноччу каля вёскі Сокарава Бешанковіцкага раёна супрацоўнікі РАУС знайшлі жанчыну, якая згубілася ў лесе

У Беларусі за суткі знойдзены сем чалавек, якія згубііліся ў лясах. Чацвёра з іх — у Віцебскай вобласці. Адна жанчына згубілася каля вёскі Сокарава Бешанковіцкага раёна.

Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МНС.

3-га кастрычніка ў 10.36 работнікі МНС знайшлі трох жанчын 1939, 1945 і 1957 гадоў нараджэння, якія згубііліся напярэдадні ў лясным масіве каля в. Раз’езд Фалічы Старадарожскага раёна.

У гэты ж дзень у 13.43 у МНС паступіла паведамленне аб пенсіянеры 1951 года нараджэння, які згубіўся ў лясным масіве каля в. Савін Дуб Лепельскага раёна. У 14.35 работнікі МНС мужчыну знайшлі.

У 19.24 стала вядома пра пенсіянерку 1964 года нараджэння і яе сына 1989 года нараджэння, якія згубіліся ў лясным масіве каля в. Сітцы Докшыцкага раёна. У 20.44 работнікамі МНС знойдзеныя.

У 22.51 паступіла паведамленне аб пенсіянерцы 1959 года нараджэння, якая згубілася ў лясным масіве каля в. Сокарава Бешанковіцкага раёна. Сёння ў 3.41 супрацоўнікі РАУС знайшлі жанчыну, якая згубілася.

У медыцынскай дапамозе ніхто не меў патрэбу.

https://belta.by/society/view/sem-poterjavshihsja-v-lesah-chelovek-najdeny-v-belarusi-za-sutki-665906-2024/

Последние новости