Фота: ДАІ Віцебскай вобласці / Telegram
Смяротнае ДТЗ з удзелам лася адбылося на
Трагедыя здарылася
Па папярэдніх звестках,
У выніку аварыі мужчына атрымаў цялесныя пашкоджанні, яго шпіталізавалі.
На пярэднім пасажырскім сядзенні ехаў
Чаму нельга сігналіць пры выглядзе лася на дарозе
У Мінлясгасе расказалі, што апошнім часам дзікія звяры ўсё часцей сталі выходзіць на аўтамабільныя трасы. У выніку адбываюцца ДТЗ, у якіх атрымліваюць траўмы і гінуць людзі, а таксама жывёлы.
Найбольшую небяспеку ўяўляюць сутыкненні аўтамабіляў з ласямі. Гэтыя буйныя жывёлы павольна рэагуюць на пагрозы, у тым ліку на транспарт, які хутка рухаецца, што прыводзіць да аварый.
З канца жніўня да пачатку кастрычніка ў ласёў перыяд размнажэння. Яны становяцца больш актыўнымі і ў пошуках партнёра здольныя пераадольваць вялізныя адлегласці.
Таму гэтыя жывёлы могуць з’яўляцца ў абсалютна нечаканых месцах: на палях, ля населеных пунктаў. Таксама ўзрастае верагоднасць сустрэчы з сахатым і на дарозе.
Як пазбегнуць сутыкнення
Мінлясгас рэкамендуе вадзіцелям быць вельмі ўважлівымі, асабліва ў начны і вечаровы час, правільна выбіраць скорасць руху машыны, а на небяспечных участках прытармажваць.
Калі кіроўца ўбачыў лася побач з дарогай, трэба зменшыць хуткасць да мінімуму.
Не варта сігналіць пры выглядзе сахатага. Так можна справакаваць панічныя паводзіны ў жывёлы, што павялічвае рызыку сутыкнення з аўтамабілем.