Малады мужчына 1994 года нараджэння святкаваў дзень нараджэння сябра, а потым разам з таварышам пайшоў выкупацца на рэчку.
Са словаў яго знаёмага, ён скокнуў у ваду з берага і назад ужо не вынырнуў. Пасля беспаспяховых спроб знайсці таварыша малады чалавек выклікаў ратавальнікаў.
Цела патанулага мужчыны было знойдзена і вынята з вады работнікамі АСВОД ужо днём 2-га чэрвеня.
Следчымі органамі праводзіцца праверка.