beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Происшествия

24.05.2024 20:18

230 просмотров

0 комментариев

ДТЗ у Віцебскім раёне: загінуў вадзіцель

Аварыя адбылася каля паўночы 23-га траўня на 105-м кіламетры аўтадарогі М-8. 20-гадовы вадзіцель аўтамабіля «Volkswagen», рухаючыся з боку г. Орша ў напрамку г. Віцебска, учыніў наезд на лася, які выйшаў на праезную частку дарогі.

У выніку ДТЗ вадзіцель ад атрыманых пашкоджанняў памёр на месцы здарэння.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў быць вельмі ўважлівымі на дарозе. Выбар бяспечнай хуткасці ў раёне ляснога масіву, уважлівасць і асцярожнасць пры праездзе небяспечных адрэзкаў дазволяць пазбегнуць ДТЗ.

t.me/vitebsk_gai

Последние новости