beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Происшествия

21.03.2024 19:09

372 просмотра

0 комментариев

У Бешанковіцкім раёне затрымана кур’ерка ашуканцаў

На аўтадарозе М3 «Мінск-Віцебск» аператыўнікі абласнога крымінальнага вышуку і супрацоўнікі ДАІ спынілі таксі, у якім ехала 18-гадовая студэнтка.

Фігурантка працавала на тэлефонных аферыстаў: напярэдадні яна забрала ў дзвюх пажылых віцяблянак(75 і 88 гадоў) звыш 12 тысяч долараў нібыта за выратаванне сваякоў ад крымінальнай адказнасці за ДТЗ.

У момант затрымання яна накіроўвалася ў сталіцу на сустрэчу з куратарам для перадачы грошай. Уся гатоўка была канфіскаваная і вернута пацярпелым.

Кур’ер прызналася, што знайшла ў мэсэнджэры злачынную падпрацоўку, за якую абяцалі заплаціць больш за тысячу даляраў. Аплату яна так і не атрымала.

Следчымі (https://t.me/skgovby) распачата крымінальная справа за махлярства ў буйным памеры. Правяраецца дачыненне дзяўчыны да аналагічных злачынстваў.

https://t.me/beshencovichizara

Последние новости