Паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ, 16-га сакавіка каля 12:30 на 191-м кіламетры аўтадарогі М-3 "Мінск - Віцебск" 42-гадовая жанчына, якая кіравала легкавушкай "Peugeot", пры выездзе з вёскі Бачэйкава ў напрамку Чашнікі не саступіла дарогу седлаваму цягачу Volvo з паўпрычэпам, які рухаўся па галоўнай дарозе.
У выніку сутыкнення двух аўтамабіляў кіроўца легкавога аўтамабіля, а таксама яе пасажыры - дзеці 2-х і 10-ці гадоў - атрымалі траўмы і былі шпіталізаваны бальніцу.
На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група.