18.01.2024
Общество
285 просмотров
У дзесяці тысяч беларусаў на кніжнай паліцы стаіць яго Біблія. Хтосьці бярэ яе ў рукі радзей, хтосьці часцей, хтосьці возіць яе з сабою па свеце, як абярэг, хтосьці вывучае па ёй беларускую мову. Яе так і называюць — Біблія Сёмухі, і ў гэтым не адчуваецца ніякага блюзнерства ці непавагі да сапраўдных аўтараў. Проста ўсе ведаюць пра агромністую самаахвярную працу перакладчыка.