08.10.2024
Общество
391 просмотр
Як ні зацягнулася бабіна лета, восень ужо ўступае ў свае правы. А разам са слотай да многіх пастукалася традыцыйная сезонная бессань. З’ява гэта, адзначаюць медыкі, паўтараецца з году ў год, ёй пакорныя практычна ўсе ўзросты. Раз так, магчыма, пара разабрацца ў прычынах восеньскай бессані і зразумець, што з ёй рабіць і як наладзіць здаровы сон, нават калі за акном — шэрасць і дождж.