24.08.2023
Общество
267 просмотров
Дзіцячыя хваробы, як вядома, абвастраюцца, калі пачынаецца школьная пара. Гэта нагрузкі, стрэсы, змены ў звыклым рэжыме дня, асабліва ў першакласнікаў. Каб школьныя заняткі прыносілі толькі радасць, задача бацькоў — забяспечыць камфортныя і, галоўнае, бяспечныя ўмовы для паспяховага навучання. Бо кожны вучань трапляе ў вызначаную зону рызыкі па так званых «школьных» хваробах.