06.11.2023
Общество
178 просмотров
Дом-музей Якуба Коласа ў Мінску на Акадэмічнай — месца прыцяжэння для ўсіх, хто шануе спадчыну паэта, хто ведае альбо толькі яшчэ знаёміцца з яго вершамі, паэмамі, апавяданнямі, казкамі, раманамі. Тут цікава дарослым і дзецям, настаўнікам і вучням, выкладчыкам і студэнтам, беларусам і замежнікам, таму што гэта жывы дом, у якім адчуваецца натхненне, дух творчасці, ветлівасць і дабрыня да людзей.