07.09.2022
Общество
559 просмотров
Звычайная будаўнічая цагліна можа стаць сведкай розных эпох і нават удзельніцай гісторыі, красамоўна распавядзе пра горад альбо вёску, дойлідства, будоўлю, гліну і агонь, цагельню і работу майстра, калі яна, цагліна, трапіць у поле зроку жыхара Бешанковіч Станіслава Леоненкі — мясцовага радзімазнаўца і апантанага калекцыянера. Цэгла для Стаса — не проста будматэрыял, а ў першую чаргу каштоўны артэфакт і нават цэлы сусвет.