beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

06.02.2023 13:12

329 просмотров

0 комментариев

Каранеўскі гідралагічны заказнік і старажытныя курганы ў Бешанковіцкім раёне

Возера Святое і яго наваколлі (каля 740 гектараў) гадоў пяць таму атрымалі статус гідралагічнага заказніка мясцовага значэння пад назвай «Каранеўскі».

- Тут выявілі рэдкія расліны, унесеныя ў Чырвоную кнігу, - распавядае лесавод Раман Берасцень. - Цяпер гэтыя месцы пад асаблівай абаронай. Калі выражацца афіцыйна, то ўнікальныя лесабалотныя экалагічныя сістэмы трэба захаваць у натуральным стане для навуковых, эстэтычных і рэкрэацыйных мэт.

- На тэрыторыі нашага лясніцтва - сем археалагічных помнікаў: асобныя курганы, курганныя могільнікі і гарадзішчы. Усе яны знаходзяцца пад абаронай дзяржавы.

Мы ахоўваем іх ад чорных капальнікаў, якіх вабяць нашы каштоўныя на гісторыю месцы. Знаходкі ў выглядзе старых манет, гузікаў і нават шпор тут далёка не рэдкасць. Таму і легенды-падрабязнасці аб нашэсці французаў на чале з Напалеонам у ходу. Хоць гісторыкі і краязнаўцы скептычна ставяцца да гэтых здагадак.

Большая частка ўладанняў лясніцтва размешчана ўздоўж Заходняй Дзвіны, якая ў старажытныя часы служыла асноўнай транспартнай артэрыяй для перапраўкі грузаў "з варагаў у грэкі". Адсюль і артэфакты.

Багатыя рыбай рака і возера, мноства грыбоў і ягад у вялікім лесе, таму продкі з задавальненнем сяліліся ў гэтых месцах, і курганы паблізу маляўнічага возера Святога таму сведчанне.

Чытаць цалкам:

https://www.sb.by/articles/voprosami-mira-i-sozidaniya-dolzhen-zanimatsya-kazhdyy.html

Последние новости