
Новы дом стаў братам-блізнюком пяціпавярховіка, які год таму, у студзені 2022 года, прыняў жыхароў пад свой дах.
У абодвух па 40 кватэр - 20 аднадушак і 20 двушак. Пакватэрнае ацяпленне, гарачае водазабеспячэнне забяспечваецца за кошт электраэнергіі, таксама на кухнях устаноўлены электрапліты.
У новым пяціпавярховіку тры кватэры атрымалі шматдзетныя сем'і, адна адведзена пад сацыяльнае жыллё. У доме таксама 36 арэндных кватэр, якія атрымалі маладыя спецыялісты сферы адукацыі, работнікі МНС, міліцыі, лясгаса, пракуратуры, а таксама адзінокія маці і сем'і, якія стаялі ў чарзе як маючыя патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў.



Сярод шчаслівых уладальнікаў ключоў ад арэнднай кватэры аказаўся выратавальнік Бешанковіцкага РАНС Міхаіл Таныгін. Малады чалавек толькі са жніўня працуе ў гарадскім пасёлку, да гэтага працаваў у Мёрах пасля заканчэння магістратуры Універсітэта грамадзянскай абароны МНС.
Пасля Мінска райцэнтры Віцебскай вобласці здаваліся яму занадта ціхімі, але чым даўжэй ён застаецца ў Бешанковічах, тым больш пранікаецца павольнасцю тутэйшага рытму жыцця.
Да працы Міхасю зараз рукой падаць - перайсці праз дарогу, ды і ёсць куды выйсці прагуляцца на свежым паветры. У новай аднапакаёвай кватэры ў яго ўсё гатова для камфортнага пражывання - поўнае аздабленне пад ключ, ёсць і неабходная мэбля.
Выратавальнік нават турнік устанавіў, каб займацца фізкультурай у зручны час. Ён прызнаўся, што калі служба пакліча, то адправіцца ў любы куток Беларусі.


Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел старшыня Бешанковіцкага райвыканкама Галіна Унуковіч і кіраўнік дэпутацкага корпуса Віцебскай вобласці Уладзімір Цярэнцьеў. Яны пажадалі навасельцам шчасця і ўтульнасці.



Новыя дамы, якія з'явяцца ў будучыні ў Бешанковічах, будуць будавацца па тым жа ўзоры, што і ўжо ўзведзеныя электродамы. У цэлым у 2022 годзе ў раёне ўвялі ў строй больш як 4,8 тыс. кв.м жылля.
Алеся Пушнякова, фота Аляксандра Хітрова.
Пераклад на родную беларускую мову -- Георгія Станкевіча.