Актыўная фаза будаўніцтва вядзецца чатыры месяцы, зараз тут працуюць 60 чалавек з прадпрыемстваў-падрадчыкаў Барысава і Магілёва.
Па словах памочніка кіраўніка "Тэра Ностры" Максіма Бутрынава, пад новы аб'ект адведзены ўчастак плошчай амаль 5 га.
Акрамя зернеачышчальна-сушыльнага комплексу з шасцю сіласамі ўмяшчальнасцю 500 т кожны, на ім размесцяцца цэх па падрыхтоўцы збожжа і насення прадукцыйнасцю 10 тон за гадзіну, пяць складскіх арачнікаў па 3 тыс. т.
У перспектыве - будаўніцтва навесаў для сельскагаспадарчай тэхнікі гаспадаркі.
Вытворчыя магутнасці комплексу будуць скарыстаны як для ўласных патрэб, так і для аказання паслуг.
У сярэдзіне лютага аб'ект пачне працу ў пусканаладачным рэжыме, дапрацоўваючы насенне пад будучую яравую сяўбу. Поўнасцю завяршыць будаўніцтва плануецца да ўборачнай. На комплексе будзе створана пятнаццаць новых працоўных месцаў.
«Тэра Ностра» і «Тэра Грацыя» спецыялізуюцца на вытворчасці высакаякаснага насення для рэалізацыі ў Беларусі і за мяжой, аказваюць дапамогу ў вырошчванні зямлі, зборы ўраджаю і лагістыцы.
Агульная колькасць супрацоўнікаў складае 80 - 105 чалавек у залежнасці ад сезону. У мінулым годзе валавы збор сельскагаспадарчых культур склаў больш як 26,8 тыс.т. Сярэдняя ўраджайнасць азімага рапсу была 25 ц/га (максімальная 37 ц/га), азімай пшаніцы - 55,2 ц/га (105 ц/га), жыта. - 50 ц/га (60 ц/га).
Як паведаміў першы намеснік старшыні Сенненскага райвыканкама Андрэй Лебедзеў, "Тэра Грація" было перададзена каля 10 тыс. га зямель збанкрутавалага райаграсэрвісу.
У мінулым годзе з 53 тыс. т валавога намалоту збожжавых і зернебабовых у рэгіёне амаль пятая частка прыпала на "Тэра Грація". Таксама ў парадку эксперыменту ў СФГ пасеялі 957 га соі, намалочана каля 1300 т з ураджайнасцю 15 ц/га. Кіраўніцтва гаспадаркі лічыць, што проба была ўдалай, і прадоўжыць займацца культурай, якая шырока выкарыстоўваецца ў вытворчасці камбікармоў.