beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

27.01.2023 13:42

297 просмотров

0 комментариев

Рамонт моста праз раку Свячанка на аўтадарозе М-3 Мінск — Віцебск у вёсцы Свяча Бешанковіцкага раёна закончаць сёлета

Міністэрства транспарту Рэспублікі Беларусь паведаміла ў сваім тэлеграм-канале, што сёлета ў Беларусі будзе адрамантавана 1413 км мясцовых дарог. Запланаваны рамонт 37 мастоў, сярод якіх і мост праз раку Свячанка ў Бешанковіцкім раёне.

У планах пачаць рэканструкцыю аўтадарогі Р-46 Лепель - Полацк - мяжа Расіі (Юхавічы).

Будуць адрамантаваны яшчэ некалькі ўчасткаў рэспубліканскіх дарог, у тым ліку на Р-53 Слабада - Навасады, дзе цяпер вядуцца работы.

Акрамя таго, прапрацоўваецца пытанне рэканструкцыі ўчастка аўтадарогі М-3 ад Лагойска да Плешчаніц.

Запланаваны рамонт 37 мастоў на дарогах рэспубліканскага значэння, у тым ліку:

▪ мост праз Прыпяць на аўтадарозе Р-131 Калінкавічы-Мазыр працягласцю больш за 900 метраў;

▪️мост праз раку Ашмянка на аўтадарозе М-7/Е28 Мінск-Ашмяны-мяжа Літвы (Каменны Лог);

▪шляхаправод праз чыгуначную дарогу Р-2 Стоўбцы-Івацэвічы-Кобрын;

▪шляхаправод на аўтадарозе М-10 мяжа Расіі (Селішча) – Гомель – Кобрын;

▪️ мост праз раку Свячанка на аўтадарозе М-3 Мінск – Віцебск.

Усяго ў адпаведнасці з дзяржпраграмай у 2023 годзе плануецца выканаць рамонт і рэканструкцыю каля 1 тыс. км рэспубліканскіх дарог і 3800 пагонных метраў дарожных збудаванняў.

А.Тутэйшы

https://t.me/mintransbelarus/355

Последние новости